БЕЛ Ł РУС

У Мінску «Нісан» урэзаўся у слуп. Кіроўца кажа, што заснуў за рулём ФОТА

2.09.2019 / 13:40

Nashaniva.com

Аварыя адбылася днём 2 верасня. Кіроўца «Нісана» рухаўся па Прытыцкага з боку вуліцы Каменнагорскай у напрамку МКАД і паблізу дома № 3 па вуліцы Каменнагорскай наехаў на бардзюрны камень, а затым — на асвятляльную мачту, паведамляе Tut.by.

У выніку ДТЗ ён атрымаў траўмы рознай ступені цяжкасці і быў шпіталізаваны.

— Паводле папярэдняй інфармацыі, мужчына перавысіў дапушчальную хуткасць руху і не справіўся з кіраваннем, аднак сам ён сцвярджае, што заснуў за рулём, — паінфармавалі ў ДАІ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула