БЕЛ Ł РУС

Больш за тысячу рэйсаў адмянілі з-за ўрагану «Дарыян»

2.09.2019 / 13:46

Nashaniva.com

У Злучаных Штатах адмянілі 1034 авіярэйсы з-за пагрозы ўрагану «Дарыян». Пра гэта паведамляецца на сайце FlightAware.

Большасць авіярэйсаў было адменена ў аэрапортах штата Фларыда — Форт-Лодэрдейл, Арланда, Палм-Біч і Маямі.

Паводле Нацыянальнага цэнтра ЗША па назіранні за ўраганамі, «Дарыян» дасягнуў максімальнай пятай катэгорыі па шкале Сафіра-Сімпсана. Максімальная хуткасць ветру ўрагану дасягае 280 км/г.

Чакаецца, што да вечара панядзелка, 2 верасня, ён дасягне ўзбярэжжа Фларыды. Губернатар штата Рон Дэсанціс абвясціў абавязковую эвакуацыю насельніцтва ў панядзелак.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула