Колькасць ахвяр урагану «Дарыян» на Багамах вырасла да сямі
Па меншай меры сем чалавек сталі ахвярамі ўрагану «Дарыян» на Багамскіх выспах, пішуць інфармагенцтвы.
Востраў Вялікі Багама, дзе жывуць каля 50 тыс. чалавек, затоплены на 70%. Усе марскія парты і аэрапорты на астравах Вялікі Багама і суседніх Абака пашкоджаныя, што ўскладняе эвакуацыю людзей.
Ураган знаходзіцца за 180 км на ўсход ад узбярэжжа Фларыды і з хуткасцю 2,5 м/с ссоўваецца ў паўночна-заходнім кірунку. Хуткасць ветру ў яго межах дасягае 48,6 м/с.
У штаце Паўночная Караліна, у бок якога рухаецца «Дарыян» абвешчаны рэжым надзвычайнай сітуацыі.