БЕЛ Ł РУС

Развод па-асіповіцку: за стыкеры-галасы ў сацсетках у школьніцы з тэлефона спісалася 1 400 рублёў

4.09.2019 / 11:17

Nashaniva.com

Выпадак зафіксаваны ў Асіповічах.

Як паведамляе СК, невядомы на тэлефон непаўналетняй адправіў паведамленне з прапановай атрымаць бясплатныя «галасы», з дапамогай якіх у адной сацсетак можна купляць падарункавыя стыкеры.

Аднак, гэта была толькі падстава для ўступлення ў перапіску. За кожны адказ на паведамленне махляра з балансу абаненцкага нумара спісвалася па 6 рублёў.

У выніку ўсяго спісалася 1 400 рублёў.

Па дадзеным факце Асіповіцкім раённым аддзелам Следчага камітэта распачата крымінальная справа па ч.1 арт.209 (махлярства) Крымінальнага кодэкса.

Асоба махляра высвятляецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула