БЕЛ Ł РУС

У Нясвіжскім раёне адшукалі жанчыну, якая знікла тры дні таму

4.09.2019 / 18:25

Nashaniva.com

Пра гэта ў сваім тэлеграм-канале паведаміла прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава. 

У апошні раз пенсіянерку, жыхарку вёскі Чановічы Нясвіжскага раёна, суседзі бачылі 1 верасня каля 9 раніцы — яна заходзіла да суседкі. Пасля гэтага сышла ў невядомым накірунку і прапала. Шукаць яе пачалі вечарам 2 верасня, калі ў міліцыю звярнуліся з сацыяльнай службы. Пошукамі займаліся супрацоўнікі міліцыі, ратавальнікі і валанцёры пошукава-выратавальнага атрада «Анёл».

І сёння паблізу той жа вёскі начальнік аддзела крымінальнага вышуку Нясвіжскага РАУС маёр міліцыі Аляксандр Крупко знайшоў бабулю на кукурузным полі.

Як высветлілася, пенсіянерка мае праблемы са зрокам, і на кукурузнае поле заблукала выпадкова. Яна была знясіленая і не магла самастойна перасоўвацца. Яе перадалі для абследавання медыцынскім работнікам. Цяпер жанчына знаходзіцца ў бальніцы. Яе жыццю і здароўю нічога не пагражае.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула