БЕЛ Ł РУС

Прэзідэнт Літвы: Батальёна НАТА для абароны краін Балтыі недастаткова

5.09.2019 / 09:53

Nashaniva.com

Фота з інстаграма Гітанаса Наўседы

Пасля сустрэчы з генсакратаром НАТА Енсам Сталтэнбергам Гітанас Наўседа адзначыў, што дыслакаваны ў Літве пазалетась міжнародны батальён саюзнікаў з'яўляецца добрым сродкам стрымлівання Расіі, аднак гэтага не дастаткова, каб абараніцца ад магчымага нападу Масквы, піша Delfi.lt

«Мы дасягнулі высокага ўзроўню стрымлівання, але ў абароннай сферы нам варта зрабіць значна больш», — сказаў журналістам Г. Наўседа на сумесным брыфінгу па выніках сустрэчы ў штаб-кватэры НАТА.

«Мы вельмі рады прымаць Батальён сіл перадавога базавання НАТА ў Літве, аднак гэтага не дастаткова», — дадаў ён. Па словах прэзідэнта, пагрозу бяспецы Літвы ўяўляе вялікая канцэнтрацыя расійскіх вайскоўцаў у Калінінградскай вобласці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула