БЕЛ Ł РУС

Службовы сабака Смайл унюхаў 1,4 кг насваю пад прылаўкам на рынку ў Гомелі ФОТА

5.09.2019 / 15:48

Nashaniva.com

Службовы сабака знайшла 1,4 кг насваю, схаванага пад прылаўкам на Цэнтральным рынку ў Гомелі, паведамляе БелТА.

Супрацоўнікі наркакантролю УУС аблвыканкама і Цэнтральнага РАУС Гомеля падчас мерапрыемстваў па пошуку і канфіскацыі насвая задзейнічалі кіналагічнай службы вайсковай часці 5525 унутраных войскаў МУС. «Нямецкая аўчарка Смайл унюхала ў гандлёвых шэрагах ужо расфасаваны па пакеціках насвай. Некурыльны тытунь быў схаваны ў скрынцы пад прылаўкам», - распавялі ва УУС.

Як высветлілася, тавар належаў 26-гадоваму гамельчуку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула