БЕЛ Ł РУС

ЗША перакінулі ў Еўропу стратэгічны бамбавік B-52

6.09.2019 / 07:41

Nashaniva.com

ЗША перакінулі ў Вялікабрытанію стратэгічны бамбавік Boeing B-52 для ўдзелу ў вучэннях, піша ria.ru

Самалёт са складу 307-га бамбавальнага крыла ВПС ЗША вылецеў з ваеннай базы Барксдейл у штаце Луізіяна. Бамбавік возьме ўдзел у манеўрах Ample Strike 19, Cobra Warrior і авіяшоў «Дні НАТА».

У канцы жніўня Злучаныя Штаты перакінулі ў Вялікабрытанію два стратэгічныя бамбавікі- «невідзімкі» B-2 Spirit. Самалёты прыбылі ў зону адказнасці Еўрапейскага камандавання ўзброеных сіл ЗША (EUCOM) для інтэграцыі на патэнцыйным тэатры ваенных дзеянняў і лётных трэніровак.

B-52 вырабляўся ў перыяд з 1952 па 1962 год і ствараўся як стратэгічны бамбавік, здольны даставіць дзве тэрмаядзерныя бомбы вялікай магутнасці да любой кропкі СССР. На сённяшні дзень ён застаецца асноўным самалётам далёкай бамбавальнай авіяцыі амерыканскіх ВПС.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула