БЕЛ Ł РУС

У ЗША памерлі і захварэлі некалькі вейпераў. Названа імаверная прычына іх смерці

6.09.2019 / 08:34

Nashaniva.com

pixabay.com

Названая магчымая прычына хваробы вейпераў у ЗША, з-за якой памерлі два чалавекі. Пра гэта паведамляе The Washington Post.

Спецыялісты з упраўлення па наглядзе за якасцю харчовых прадуктаў і медыкаментаў (FDA) выявілі ацэтат вітаміна Е ва ўсіх сумесях марыхуаны для вейпаў, якія курылі тыя, хто захварэў і памёр. Яны ўзялі ўзоры сумесяў у пацыентаў з розных штатаў.

Пакуль што адназначныя высновы рабіць рана, адзначаюць медыкі. Аднак яны пацвярджаюць, што дадзенае рэчыва, вытворнае ад вітаміна Е, здольна нанесці такую шкоду арганізму.

У 2019 года ў ЗША былі зарэгістраваныя 215 выпадкаў невытлумачальнай хваробы вейпераў у 25 штатах. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула