БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка прыехаў у Брэст

6.09.2019 / 10:15

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка робіць сёння рабочую паездку ў Брэст, дзе ў гэтыя дні праводзяцца асноўныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да 1000-годдзя горада, піша БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы азнаёміцца ​​з праведзенай працай па падрыхтоўцы да святкавання юбілейнай даты.

Спачатку кіраўнік краіны наведае пабудаваны Заходні абход Брэста, дзе прыме ўдзел у цырымоніі адкрыцця развязкі.

Затым Лукашэнку чакаюць у цэнтры горада на ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным пачатку святкавання 1000-годдзя Брэста. Плануецца таксама, што Аляксандр Лукашэнка наведае мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула