БЕЛ Ł РУС

Расійскі міністр заявіў пра неабходнасць выйсці на адзіны рынак газу з Беларуссю

6.09.2019 / 22:35

Nashaniva.com

Расія і Беларусь працуюць над дарожнай картай, якая прадугледжвае стварэнне адзінага рынку газу, паведаміў міністр эканамічнага развіцця Расіі Максім Арэшкін у эфіры тэлеканала «Россия 24».

«Па газе, відавочна, ёсць набалелая тэма, але зразумела, што мы павінны выходзіць на адзіны рынак газу. Таму ў адпаведнай дарожнай карце, якая ёсць па газавым пытанні, усе параметры, звязаныя са стварэннем адзінага газавага рынку, будуць згаданыя і разгледжаныя», — сказаў Арэшкін.

Усяго ў распрацоўцы знаходзяцца 31 дарожная карта працэсу інтэграцыі, якія ахопліваюць розныя сферы ў эканоміцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула