БЕЛ Ł РУС

У Расіі падчас галасавання памёр кандыдат-камуніст

8.09.2019 / 12:24

Nashaniva.com

У Валгаградзе, пасля планавага абыходу выбарчых участкаў, памёр 49-гадовы кандыдат у дэпутаты абласной думы ад КПРФ, палкоўнік запасу Вадзім Чысцякоў, піша tass.ru.

Паведамляецца, што кандыдат правяраў чысціню выбарчага працэсу і сканаў з-за праблем з сэрцам.

Яшчэ адзін смяротны інцыдэнт адбыўся на выбарчым участку ў Цалінным раёне Курганскай вобласці: памёр 90-гадовы мужчына, паведамляе lenta.ru.

Па словах мясцовых жыхароў, раніцай у пенсіянера падвысіўся ціск, але нягледзячы на ​​гэта ён вырашыў пайсці галасаваць. Ужо на выбарчым участку мужчыну стала дрэнна, ён страціў прытомнасць. Медыкі не змаглі яго выратаваць.

Папярэдняя прычына смерці - вострая сардэчна-сасудзістая недастатковасць.

8 верасня ў Расіі - адзіны дзень галасавання. Выбары рознага ўзроўню праходзяць у 85 рэгіёнах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула