БЕЛ Ł РУС

Такіх не бяруць у касманаўты

11.02.2009 / 16:35

Дырыжор ваеннага аркестра з Асіповічаў забяспечваў афіцэраў наркотыкамі.

Канал пастаўкі наркотыкаў у Беларусь з Санкт‑Пецярбурга перакрыты ў Асіповічах (Магілёўская вобласць).

Пры правядзенні сумесных аперытыўна-пашуковых мерапрыемстваў супрацоўнікі аддзела па наркагандлі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Асіповіцкага РУУС і ваеннай контрразведкі за захаванне і рэалізацыю наркатычных сродкаў затрымалі дырыжора ваеннага аркестра, капітана, старшага лейтэтанта і камандзіра батарэі адной з ваенных часцей, што дыслакуюцца ў Асіповічах.

У пакоі афіцэрскага інтэрната, дзе пражываў афіцэр ваеннага аркестра, было знойдзена больш за 10 грамаў амфетаміну і некалькі грамаў марыхуаны. Дырыжор прывозіў наркотыкі з Санкт‑Пецярбурга, забяспечваў амфетамінам камандзіра батарэі, а той прадаваў марыхуану капітану.

Заведзеныя крымінальныя справы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула