БЕЛ Ł РУС

У Маларыце аднагадовая дзяўчынка выпадкова зачыніла маму на балконе 4-га паверха

10.09.2019 / 15:58

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося на вуліцы Савецкай. На балконе 4-га паверха прасіла дапамогі жанчына, паведамляе 112.by

Ратавальнікі, што прыехалі на месца здарэння, падняліся ў кватэру праз адкрытае акно і вызвалілі пацярпелую.

Як высветлілася, жанчына знаходзілася ў кватэры з аднагадовай дачкой і выйшла на балкон развесіць бялізну. Дзіця пайшло за мамай, дзяўчынка абаперлася на дзвярную ручку і зачыніла дзверы. Жанчына апынулася ў пастцы, тэлефона пад рукой не было, таму яна стала клікаць на дапамогу мінакоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула