БЕЛ Ł РУС

Мастацкі альбом Алеся Родзіна

11.02.2009 / 16:42

Лявон К., з выкарыстаннем матэрыялу з podzemka.org

У выдавецтве «Галіяфы» пабачыў свет альбом рэпрадукцыяў самага берлінскага беларускага мастака Алеся Родзіна. Свой творчы шлях мастак пачаў яшчэ ў 70-х. Як гэта часта вядзецца ў Беларусі мастака больш ведаюць у Нямеччыне, дзе пастаянна ладзяцца ягоныя выставы ў вядомым цэнтры мастацтваў «Тахелес» у Берліне.

Творам Родзіна ўласціва разнапланавае адлюстраванне бязмежнай прасторы, у якой паралельна адбываюцца працэсы геалагічныя, тэхнакратычныя, біялагічныя, футуралагічныя. Паводле словаў мастацтвазнаўца Яўгена Шунейкі «мастацтва Алеся Родзіна — з’ява нечаканая для беларускага жывапісу з яго ідэалагічнымі табу і агульнапрынятымі нормамі».

Алесь Родзін. Жывапіс 1975-2008. Мінск: Галіяфы, 2008, 100 ас.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула