БЕЛ Ł РУС

На пераездзе ў Асіповічах цягнік урэзаўся ва ўседарожнік на расійскіх нумарах

11.09.2019 / 11:39

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося раніцай 11 верасня, паведамляе МНС

На рэгуляваным чыгуначным пераездзе дызель-цягнік, які рухаўся з Асіповіч у Салігорск, сутыкнуўся з легкавым аўтамабілем «Міцубісі-Паджэра».

Было ўстаноўлена, што аўтамабіль перасякаў чыгуначныя шляхі на забараняльны сігнал святлафора. Падчас сутыкнення кіроўца знаходзіўся ў машыне адзін і не пацярпеў.

Затрымка ў руху цягнікоў склала 57 хвілін. У 9.35 рух на гэтым участку быў адноўлены.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула