БЕЛ Ł РУС

Зборная ЗША па баскетболе ўпершыню за 17 гадоў засталася без медалёў чэмпіянату свету

11.09.2019 / 16:39

Nashaniva.com

fiba.com

Зборная ЗША па баскетболе прайграла нацыянальнай камандзе Францыі ў чвэрцьфінальным матчы чэмпіянату свету.

Сустрэча завяршылася з лікам 89:79 на карысць французаў.

Зборная ЗША — самая тытулаваная баскетбольная нацыянальная каманда ў свеце. Амерыканцы 15 разоў станавіліся пераможцамі алімпійскага турніру, пяць разоў выйгравалі чэмпіянат свету. У апошні раз амерыканскія баскетбалісты заставаліся без медалёў першынства свету ў 2002 годзе, калі яны прайгралі Сербіі і Чарнагорыі ў чвэрцьфінале.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула