БЕЛ Ł РУС

На выходных Беларусь пагрузіцца ў восень: істотна пахаладае і будзе парывісты вецер

12.09.2019 / 12:36

Nashaniva.com

Фота Сяргея Гудзіліна

Так па-летняму цёпла ў гэтых датах верасня ў Беларусі бывае раз у 10—15 гадоў, — распавялі БелТА ў Белгідрамеце.

Таксама адзначаўся дэфіцыт ападкаў. У сярэднім па Беларусі выпала менш за 50% за кліматычную норму. А на асобных метэастанцыях (Касцюковічы, Жыткавічы, Мазыр) дажджоў не было ні кроплі.

На гэтыя выходныя сітуацыя ў атмасферы зменіцца, - адзначаюць у Белгідрамеце. — У халодным паветры Паўночнай Атлантыкі ўтварыўся цыклон, яго атмасферны фронт стане адціскаць цёплае паветра за яе межы. Пачнецца пахаладанне, і Беларусь апынецца ў восень.

У суботу, 14 верасня, вецер заходні, у асобных раёнах моцны парывісты. Ноччу +7—12, днём + 13—20. У Мінску - + 15—17.

У нядзелю ноччу + 3-9, днём ад +10 па поўначы да +22 па паўднёвым захадзе. У Мінску - + 10—12

У панядзелак, 16 верасня, у паўночных і цэнтральных раёнах кароткачасовыя дажджы. Вецер будзе заходні, днём месцамі моцны парывісты. Днём + 13-20.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула