БЕЛ Ł РУС

У Жлобіне работніца металургічнага завода скрала мыйны сродак за 17 капеек — яе звольнілі

12.09.2019 / 20:23

Nashaniva.com

Беларускі металургічны завод паведамляе, што ў жніўні з завода паводле дырэктывы № 1 звольнілі чатырох чалавек: два прагулы і два крадзяжы.

Адзін майстар спрабаваў скрасці лімонную кіслату вагой 1260 грам на суму 2 рублі 51 капейка, як потым ацанілі эксперты. Мужчына працаваў на заводзе 10 гадоў. Яго звольнілі.

Другі парушальнік — жанчына, якая адпрацавала на прадпрыемстве 27 гадоў. Калі пасля змены праходзіла прахадную, яе папрасілі паказаць сумачку. А там — 250 мл мыйнага сродку. Урон прадпрыемству склаў 17 капеек. Жанчыну звольнілі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула