БЕЛ Ł РУС

Магілёвец падабраў чужы кашалёк пад камерамі відэаназірання. Заўважыўшы камеру, уцёк

13.09.2019 / 0:58

39-гадовы магілёвец згубіў на вуліцы кашалёк, а вярнуўшыся на меркаванае месца згубы, яго не знайшоў і выклікаў праваахоўнікаў. У партманэце ляжалі 150 рублёў.

Супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку высветлілі, што кашалёк падабраў 39-гадовы індывідуальны прадпрымальнік, раней ужо судзімы за крадзеж.

Мужчына забраў партманэт і завярнуў за вугал найбліжэйшага дома, дзе дастаў з кашалька гатоўку і старанна пералічыў. Пасля ён паклаў грошы на пажарны шчыт, а кашалёк выкінуў. Толькі пасля гэтага мужчына заўважыў накіраваную на яго відэакамеру, усталяваную на рагу дома, і ўцёк з месца злачынства. Праўда, яго ўсё ж удалося знайсці, а выкрадзеныя грошы канфіскаваць.

Матэрыял перадалі ў Магілёўскі міжраённы аддзел СК.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула