БЕЛ Ł РУС

Чатырохгадовы хлопчык ударыў сабаку палкай, а той яго ўкусіў

13.09.2019 / 11:56

Заставачнае фота petstime.ru

Здарэнне адбылося вечарам 11 верасня ў Наваполацку.

Чатырохгадовы хлопчык гуляў у двары ў сваякоў. У госці ён прыйшоў з бацькамі, якія ўзялі з сабой сабаку пароды «алабай». Калі дзіця ўдарыла палкай сабаку, той яго ўкусіў.

Бацька адвёз сына ў бальніцу. Дзіця шпіталізавана, але яго жыццю і здароўю нічога не пагражае.

 Са слоў бацькі, сабака ў іх ужо больш за 5 гадоў, такіх выпадкаў раней не было, піша СК.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула