БЕЛ Ł РУС

Пад Светлагорскам легкавік урэзаўся ў мікрааўтобус, загінуў мужчына

13.09.2019 / 16:26

Nashaniva.com

У Светлагорскім раёне ў аварыі загінуў 67-гадовы мужчына, паведамляе міліцыя.

Аварыя здарылася сёння прыкладна а 11.00 на трасе Р31 Бабруйск — Мазыр — мяжа Украіны. 67-гадовы кіроўца ехаў на Mercedes-Benz у бок Мазыра. Паводле папярэдняй інфармацыі, на 61-м км дарогі выехаў на сустрэчную паласу, дзе сутыкнуўся з Volkswagen Transporter. У выніку кіроўца Mercedes загінуў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула