БЕЛ Ł РУС

У Беларусі выпусцілі «Аэрафлоцкае» марозіва

13.09.2019 / 18:18

Nashaniva.com

«Санта Брэмар» разам з фабрыкай «Спартак» выпусцілі марозіва «Юккі Аэрафлоцкае». Незвычайнае эскімо са здробленымі цукеркамі ўжо з'явілася ў прадуктовых крамах Беларусі.

Навінка ўяўляе сабой шакаладны пламбір з дадаваннем у глазуру здробленых цукерак «Аэрафлоцкія». Дызайн упакоўкі захоўвае пераемнасць з абгорткай аднайменнай папулярнай цукеркі з сілуэтам самалёта на сінім фоне.

Эскімо створана па ліцэнзійнай дамове з кандытарскай фабрыкай «Спартак». Супрацоўніцтва прадугледжвае ўзаемны камерцыйны інтарэс: гомельская фабрыка дазваляе выкарыстоўваць вядомы брэнд, а брэсцкі вытворца закупляе ў яе цукеркі для вырабу марожанага.

«Юккі Аэрафлоцкае» дапоўніла папулярную серыю марозіва, у якую ўваходзяць «Мая Алёнка», «Кароўка», «Птушынае малако», «Труфель» і «Слодыч».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула