БЕЛ Ł РУС

Пальцы адкатаюць усім

12.02.2009 / 13:22

Nashaniva.com

Мужчынская частка насельніцтва Мастоў атрымала позвы з патрабаваннем з’явіцца ў РАУС для праходжання дактыласкапіі. А хто адмовіцца, даставяць пад прымусам.

Мужчынская частка насельніцтва Мастоў масава атрымала позвы з патрабаваннем з’явіцца ў Мастоўскі РАУС для праходжання дактыласкапіі.

У позве таксама гаворыцца, што калі нехта без прычыны не з’явіцца, яго могуць даставіць пад прымусам. Дарэчы, позва дасланая з запасам папярэдне, паколькі дата праходжання дактыласкапіі пазначана на 10 сакавіка.

Напрыканцы мінулага года падобная працэдура мела месца на прадпрыемстве «Мастоўдрэў», пасля чаго да начальніка міліцыі з запытам звярнуўся дэпутат мясцовага Савета Зміцер Кухлей.

Тады начальнік Мастоўскага РАУС, В.Алесюк, адказаў, што дадзеная працэдура праходзіць у межах расследавання крымінальнай справы, носіць добраахвотны характар і грамадзянін можа ад яе адмовіцца.

Радыё Свабода

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула