БЕЛ Ł РУС

У Башкартастане 17-гадовая школьніца ўтапіла сямігадовую сястру, бо тая замінала вучыць урокі

15.09.2019 / 13:42

Nashaniva.com

У башкірскім горадзе Салават 17-гадовую дзяўчыну западозрылі ў забойстве сямігадовай сястры. Аб гэтым паведамляецца на сайце рэгіянальнага ўпраўлення Следчага камітэта Расіі (СКР).

Па версіі следства, дзяўчына вырашыла супакоіць сястру, бо тая капрызнічала і замінала вучыць урокі. Яна завяла сястру ў лазню, засунула галаву ў таз з вадой і трымала некаторы час. У выніку дзяўчынка захлынулася і памерла.

Падлетка затрымалі. Супраць яе распачатая крымінальная справа.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула