БЕЛ Ł РУС

Джонсан параўнаў Brexit з Халкам, што вырываецца з ланцугоў

15.09.2019 / 16:07

Nashaniva.com

Marvel

Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Борыс Джонсан параўнаў Брытанію, што пакідае ЕС, з героем коміксаў і фільмаў кампаніі Marvel Халкам. Пра гэта піша Sunday Mirror.

Паводле яго слоў, Брытанія разарве кайданы Еўрасаюза падобна раз'юшанай зялёнаскурай істоце.

«Халку заўсёды ўдавалася вярнуцца на свабоду, як бы моцна і надзейна ён ні здаваўся звязаны, і ў выпадку нашай краіны гэта таксама так», — сказаў Джонсан.

Раней паведамлялася, што брытанскае выданне The Sun апублікавала фатаграфію, на якой Борыс Джонсан прадстаўлены, як вядомы герой коміксаў і фільмаў Халк.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула