БЕЛ Ł РУС

«Маладому фронту» адмовілі ў правядзенні акцыі 14 лютага

12.02.2009 / 15:35

ЗП

Заяўнікі прасілі дазволіць збор а 18 на плошчы Якуба Коласа і шэсце праспектам Незалежнасці да пляцу Волі.

Адна з заяўніц вулічнай акцыі на Дзень святога Валянціна Кася Галіцкая атрымала афіцыйны адказ з Менгарвыканкаму, паведаміла «НН» прэс‑сакратарка «Маладога фронту» Тацяна Шапуцька.

Заяўнікі прасілі дазволіць збор а 18 на плошчы Якуба Коласа і шэсце праспектам Незалежнасці да пляцу Волі. «Маладому фронту» адмоўлена ў правядзенні акцыі з прычыны таго, што яна будзе адбывацца побач з уваходамі ў метро. Альтэрнатыўны варыянт не прапаноўваўся.

Кіраўніцтва «МФ» заяўляе, што нягледзячы на адмову, мерапрыемства пройдзе па першапачатковым маршруце.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула