БЕЛ Ł РУС

На здымках фільма пра вайну ў Мінску знайшлі сапраўдны баявы снарад

16.09.2019 / 11:37

Nashaniva.com

82-х міліметровая мінамётная міна са выбухоўнікам выяўленая пры здымках фільма ў лесапаласе недалёка ад вуліцы Парніковай, паведамляе сталічная міліцыя.

Падчас правядзення зямельных работ здымачная група натрапіла на прадмет вонкава падобны на боепрыпас. На месца здарэння неадкладна выехалі следча-аператыўная і сапёрна-піратэхнічная групы, якія ачапілі небяспечную тэрыторыю і дасталі міну на паверхню.

Знаходка была вывезена на палігон і знішчаны сапёрна-піратэхнічнай групай в/ч 5448.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула