У Івацэвіцкім раёне пад коламі трактара загінуў жывёлавод
Здарэнне адбылося 16 верасня каля в. Гутка, паведамляе брэсцкая абласная міліцыя.
Падчас руху трактара счэпная прылада аддзялілася ад універсальнай даільнай станцыі.
Калі жывёлавод праводзіў счэпку, то 50-гадовы трактарыст, рухаючыся заднім ходам, не ўпэўніўся ў бяспецы манеўру і здзейсніў наезд на мужчыну.
У выніку здарэння 48-гадовы жывёлавод атрымаў траўмы, несумяшчальныя з жыццём.