БЕЛ Ł РУС

«95 квартал» на міжнароднай канферэнцыі пажартаваў з Лукашэнкі. Жарт развесяліў Зяленскага ВІДЭА

17.09.2019 / 21:51

Nashaniva.com

На міжнароднай канферэнцыі YES у Кіеве пажартавалі з Аляксандра Лукашэнкі, піша «Салiдарнасць».

На сцэну нечакана выйшлі былыя калегі прэзідэнта Украіны — акцёры студыі «95 квартал», якія выступілі перад замежнымі гасцямі на англійскай мове. Адна з мініяцюр была прысвечана таму, як кіраўнік Беларусі спрабуе зрабіць сэлфі на мабільны тэлефон.

Нумар рассмяшыў многіх прысутных гасцей, у тым ліку і знакамітых. Смяяўся прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, а таксама запрошаная зорка — амерыканская актрыса Робін Райт, галоўная гераіня серыяла «Картачны домік».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула