БЕЛ Ł РУС

Беларускія крамы цяпер будуць павінны прадаваць папяровыя пакеты

18.09.2019 / 10:50

Nashaniva.com

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ўнесла змены ў пералік тавараў, якія абавязкова павінны прадавацца ў крамах, паведамляюць «Мінск-Навіны».

Зараз, у залежнасці ад плошчы гандлёвага аб'екта, крамы абавязаныя мець у асартыменце ад аднаго да чатырох найменняў папяровых пакетаў, аднаразовага посуду і сталовых прыбораў.

Новыя правілы датычацца таксама кіёскаў, аўтазаправак, неспецыялізаваных гандлёвых кропак са змяшаным таварам.

Акрамя таго, скарочаны мінімальны набор поліэтыленавых пакетаў і пластыкавага аднаразовага посуду.

Змены ўступаюць у сілу пасля афіцыйнага апублікавання пастановы МАРГ.

{POLL#894}

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула