БЕЛ Ł РУС

У Беларусі ўпершыню праведзена трансплантацыя сэрца

13.02.2009 / 15:17

Nashaniva.com

Аперацыя была праведзена ў ноч з 11 на 12 лютага на базе Рэспубліканскага навукова‑практычнага цэнтра «Кардыялогія».

У Беларусі ўпершыню праведзена трансплантацыя сэрца. Як паведаміла прэс‑служба Міністэрства аховы здароўя, аперацыя была праведзена ў ноч з 11 на 12 лютага на базе Рэспубліканскага навукова‑практычнага цэнтра «Кардыялогія».

Сэрца было перасаджана 36‑гадовай жанчыне, якая пакутавала ад цяжкага захворвання — дылатацыйнай кардыяміяпатыі. Цяпер стан хворай цяжкі, што адпавядае складанасці перанесенай аперацыі.

У аперацыі бралі ўдзел вядучыя кардыяхірургі і анестэзіёлагі цэнтра. Усяго ў ёй было задзейнічана прыкладна 20 спецыялістаў.

Настасся Янушэўская, БелаПАН

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула