БЕЛ Ł РУС

Магілёвец папрасіў у прыяцеля рэквізіты карты, каб вярнуць доўг. А сам скраў з яе грошы

19.09.2019 / 22:53

З карт-рахунку 20-гадовага магілёўца зніклі 82 рублі пасля таго, як ён даў рэквізіты сваёй карты прыяцелю. 18-гадовы малады чалавек, навучэнец аднаго з прафесійных каледжаў, папрасіў рэквізіты карты, каб перавесці на яе грошы, якія пазычаў.

Але на гэтым не спыніўся. Высветліўшы ва ўладальніка заадно і пін-код, апоўначы ён прагаладаўся і вырашыў замовіць сабе і сябру некалькі піц. Аплаціць куплю было вырашана з карткі прыяцеля, які нічога не падазраваў. Гурманы ні ў чым сабе не адмаўлялі.

Цяпер могуць завесці крымінальную справу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула