БЕЛ Ł РУС

Партыя БНФ выставіла на выбары 50 кандыдатаў

21.09.2019 / 18:47

Nashaniva.com

21 верасня ў Мінску адбыўся з'езд БНФ, які вылучыў 50 сябраў партыі кандыдатамі ў дэпутаты.

16 партыйцаў з гэтага спісу вядуць яшчэ і збор подпісаў выбаршчыкаў праз свае ініцыятыўныя групы.

Як адзначыў старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, партыя не разглядае гэтую кампанію як сапраўдныя выбары, але імкнецца выкарыстоўваць яе дзеля папулярызацыі сваіх каштоўнасцяў і партыйнай праграмы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула