БЕЛ Ł РУС

Матч за Суперкубак УЕФА аддалі Белфасту, а не Мінску

24.09.2019 / 21:49

Nashaniva.com

Сёння на выканкаме УЕФА ў Любляне было выбрана месца, дзе пройдзе матч на Суперкубак УЕФА ў 2021 годзе. На яго правядзенне падавалі заяўку разам з Белфастам Мінск, Хельсінкі, Харкаў.

Было вырашана, што гульня ў 2021 г. пройдзе ў сталіцы Паўночнай Ірландыі.

Матч на Суперкубак УЕФА праводзіцца ў жніўні перад пачаткам футбольнага сезона ў Еўропе. У ім гуляць пераможцы Лігі чэмпіёнаў і Кубка УЕФА. Сёлета ў матчы Суперкубка гулялі «Ліверпуль» і «Чэлсі».

А фінал Лігі чэмпіёнаў у 2021 г. пройдзе ў Санкт-Пецярбургу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула