БЕЛ Ł РУС

Ва Ўкраіне сутыкнуліся аўтобус і цягнік

14.02.2009 / 20:48

Nashaniva.com

У выніку здарэння ў Цярнопальскай вобласці загінулі 7 чалавек, 8 знаходзіцца ў цяжкім стане.

У выніку здарэння ў Цярнопальскай вобласці загінулі 7 чалавек, 8 знаходзіцца ў цяжкім стане.

Трагедыя здарылася прыблізна а 10 раніцы па мясцовым часе 14 лютага на адным з нерэгуляваных чыгуначных пераездаў. Аўтобус ПАЗ сутыкнуўся з пасажырскім цягніком. У выніку сутыкнення на месцы загінулі 6 чалавек, 14 атрымалі раненні, з іх 8 чалавек дастаўленыя ў шпіталь у цяжкім стане. Адзін чалавек памёр у шпіталі. Гэта пасажыр цягніка Цярнопаль-Івана-Пуста, які выйшаў з вагону паглядзець на месца катастрофы. Яму стала блага, медыкі не змаглі яго выратаваць.

Кабінет міністраў Украіны стварыў камісію па пытаннях расследавання прычынаў трагедыі.

Паводле Korrespondent.net

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула