БЕЛ Ł РУС

У беларускіх кабельных сетках не паказалі расійскі прапагандысцкі фільм пра Данбас

25.09.2019 / 22:26

Nashaniva.com

Сёння вечарам на расійскім тэлеканале «Кинопремьера» планавалі паказаць расійскі прапагандысцкі фільм «Данбас. Ускраіна».

Аднак падчас трансляцыі фільма тэлеканал быў недаступны ў найбуйнейшых беларускіх кабельных сетках «па прычыне прафілактычных работ на спадарожніку».

Прапагандысцкая драма «Данбас. Ускраіна» расказвае пра маладога ўкраінскага салдата Андрэя Сакалова, які ў якасці кіроўцы едзе ў зону баявых дзеянняў, а затым ратуецца ў падвале жылога дома.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула