БЕЛ Ł РУС

Кіраўніком МВФ стала эканаміст з Балгарыі

26.09.2019 / 08:53

Nashaniva.com

Фота з Вікіпедыі

Экс-еўракамісар па бюджэце Крысталіна Георгіева зменіць на пасадзе дырэктара-распарадчыка Міжнароднага валютнага фонду Крысцін Лагард, вылучаную на пасаду старшыні Еўрапейскага Цэнтрабанка, паведамляе Deutsche Welle.

 Да выканання сваіх абавязкаў яна прыступіць з 1 кастрычніка.

Крысталіна Георгіева асабліва адзначыла «вялікую адказнасць» на новым месцы працы. Яна спаслалася у ліку іншага на аслабленую сусветную эканоміку, гандлёвыя спрэчкі, рызыкі, звязаныя са змяненнем клімату, а таксама «імклівыя тэхналагічныя перамены».

З моманту заснавання МВФ пасля Другой сусветнай вайны пасаду яго кіраўніка традыцыйна займаў еўрапеец, у той час як кіраўніком іншай найбуйнейшай міжнароднай фінансавай арганізацыі — Сусветнага банка — звычайна станавіўся прадстаўнік ЗША.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула