БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка: Беларусь не збіраецца сябраваць з Захадам супраць Расіі

26.09.2019 / 10:59

Nashaniva.com

Фота Надзеі Бужан

Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на сустрэчы з прадстаўнікамі ўкраінскіх СМІ, піша БелТА.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што заўсёды на сустрэчах з прадстаўнікамі ЗША заяўляе, што размовы не атрымаецца, калі яна будзе ісці ў плоскасці беларускага выбару паміж Усходам і Захадам.

«Гэта наша пазіцыя. Мы самі будзем вызначаць, якія будуць адносіны з Расіяй і Кітаем з аднаго боку, ЕС і ЗША з другога. Ніколі ніхто не пакрыўдзіўся з амерыканцаў, нават высокапастаўленых. Наадварот, некаторыя папярэджвалі такую маю ўмову перад перамовамі і публічна заяўлялі, што перад Беларуссю не ставяць пытанне выбару, а хочуць выкарыстоўваць на карысць міру і спакою ва Усходняй Еўропе, хочуць бачыць Беларусь суверэннай і незалежнай», - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка — украінскім СМІ: Канфлікт на Данбасе — гэта боль у сэрцах беларусаў

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула