БЕЛ Ł РУС

Цяпло ва ўсіх жылых дамах Мінска з'явіцца да канца дня

27.09.2019 / 09:33

Nashaniva.com

pixabay.com

Увесь жыллёвы фонд сталіцы падключаць да ацяплення да канца дня, паведаміў на пасяджэнні ў Мінгарвыканкаме гендырэктар Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка Юрый Кукашук, пішуць Мінск-Навіны.

Ю. Кукашук дадаў, што па выніках першых трох дзён удалося падключыць 65% жылфонду.

За гэты час ад жыхароў паступіла 6 135 заявак на разпаветрыванне сістэм ацяплення, што на 45% менш, чым за аналагічны перыяд падачы цяпла ў дамы ў мінулым годзе. Да гэтага часу выкананы 2 294 заяўкі.

— Спецыялісты жыллёвых арганізацый будуць працаваць у суботу і нядзелю, каб правесці наладку, дзе гэта неабходна, - адзначыў Ю. Кукашук.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула