БЕЛ Ł РУС

У Браславе вырасцілі агурок даўжынёй паўметра ФОТА

27.09.2019 / 09:39

Nashaniva.com

Гэта гатунак «Кітайскі цуд». Вырасціла агурок сям'я Ермалаевых у цяпліцы без усякай «хіміі», піша Браслаў-анлайн.

Ён выцягнуўся на 46 см, яго вага — 620 г. Нягледзячы на ​​памер, не пажаўцеў і не згубіў смаку. Па словах гаспадароў, гатунак тым і добры, што нават калі зацягнуць са зборам ураджаю, плод шмат не перарастае і застаецца сакавітым. Аднаго такога агурка хопіць на салату для ўсёй сям'і!

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула