БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка на «Беліта-Вітэкс»: Абяцаю, што ніколі не буду карыстацца імпартнымі сродкамі

27.09.2019 / 11:19

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка паабяцаў цалкам перайсці на касметычныя сродкі айчыннай вытворчасці. Пра гэта ён заявіў сёння, наведваючы ЗАТ «Вітэкс», піша БелТА.

«Усю імпартную [прадукцыю] павыкідайце і пастаўце, што мне трэба. Абяцаю, што ніколі [не буду карыстацца імпартнымі сродкамі]. Нават калі хтосьці падорыць, я тады перадару. Сваё трэба выкарыстоўваць», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Кіраўніка дзяржавы падрабязна праінфармавалі аб развіцці вытворчасці, прадэманстравалі шырокі спектр прадукцыі.

Ён папрасіў перадаць кожнай з прысутных на мерапрыемстве жанчын нейкі з прадстаўленых узораў прадукцыі. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што сувеніры аплаціць з уласных сродкаў.

У час наведвання прадпрыемства Аляксандр Лукашэнка ў цэлым даручыў максімальна спрыяць продажам айчыннай касметычнай прадукцыі як за мяжу, так і не забываць аб патэнцыйных нішах на ўнутраным рынку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула