БЕЛ Ł РУС

Беларусь і Грэнада задумаліся аб спрашчэнні візавага рэжыму

27.09.2019 / 11:37

Nashaniva.com

Беларусь і Грэнада абмеркавалі магчымасці спрашчэння візавага рэжыму, што дазволіць развіваць кантакты ў сферы бізнесу, турызму, адукацыі, навукі і культуры. Пра гэта стала вядома па выніках сустрэчы кіраўніка МЗС Уладзіміра Макея з міністрам замежных спраў Грэнады Пітэрам Чарльзам Дэвідам, якая адбылася на палях 74-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН, піша БелТА

Суразмоўцы віталі першы за доўгі час двухбаковы палітычны кантакт на высокім узроўні. Кіраўнік дэлегацыі Грэнады праінфармаваў аб зацікаўленасці яго краіны ў развіцці двухбаковых адносінаў з Беларуссю. У сваю чаргу Уладзімір Макей прапанаваў разгледзець пытанне акрэдытацыі пасла Грэнады ў Расіі па сумяшчальніцтве ў Беларусі

Грэнада — дзяржава з выспаў (Грэнада і Грэнадзіны) ў паўднёва-усходняй частцы Карыбскага мора. Тэрыторыя — 344 км2, насельніцтва 109 тысяч чалавек. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула