БЕЛ Ł РУС

У Брэсце таксісты і даішнікі прыбралі з праезнай часткі п'янага пешахода ВІДЭА

27.09.2019 / 20:53

Nashaniva.com

Таксісты і супрацоўнікі ДАІ Брэста выявілі нецвярозага пешахода, які ноччу ляжаў на праезнай частцы. Сумеснымі намаганнямі мужчыну ўдалося прыбраць з дарогі, паведамляе МУС.

Мужчыну сёння каля 2.00 на вуліцы Маскоўскай заўважыў таксіст. Ён спыніўся і паспрабаваў аказаць яму дапамогу. П'яны пешаход не хацеў падымацца і паводзіў сябе агрэсіўна. Таксіст выставіў знак аварыйнага прыпынку і выклікаў супрацоўнікаў Дзяржаўтаінспекцыі.

Іншыя кіроўцы таксама спыніліся і агарадзілі чалавека, што ляжаў на дарозе, сваімі аўтамабілямі. Супрацоўнікі ДАІ і грамадзяне прыбралі пешахода з праезнай часткі. Мужчына працягваў паводзіць сябе неадэкватна, усе яго спробы падняцца на ногі заканчваліся падзеннем.

Пешаходам аказаўся 38-гадовы берасцеец, які адмовіўся ад праходжання медыцынскага агляду. На мужчыну склалі адміністрацыйны пратакол за парушэнне правіл дарожнага руху ў стане алкагольнага ап'янення.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула