БЕЛ Ł РУС

Адвакат Трампа адмяніў паездку на канферэнцыю з удзелам Пуціна

28.09.2019 / 08:56

Nashaniva.com

Адвакат прэзідэнта ЗША Рудольф Джуліяні, пра якога згадвалася ў размове паміж Дональдам Трампам і Уладзімірам Зяленскім, адмяніў свой візіт у Арменію, дзе ён павінен быў выступіць у якасці платнага спікера на ініцыяванай расійскім урадам канферэнцыі, піша The Washington Post.

У мерапрыемстве, якое арганізуецца пры садзейнічанні Расіі і Еўразійскага эканамічнага саюза, павінен прысутнічаць прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін і іншыя высокапастаўленыя расійскія чыноўнікі.

Джуліяні паведаміў, што больш не плануе прысутнічаць на мерапрыемстве.

«Я не ведаў, што Пуцін едзе», — прыводзіць выданне яго словы. «Разважлівасць — найлепшая рыса адвагі», — дадаў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула