БЕЛ Ł РУС

У Добрушскім раёне п'яны мужчына залез у чужы хлеў, учыніў у ім пажар і ледзь не згарэў

28.09.2019 / 12:26

Nashaniva.com

У ноч на 27 верасня ратавальнікі прынялі паведамленне аб пажары ў хляве па вуліцы Баўмана ў Добрушы. На месца здарэння прыбыла брыгада пажарных, паведамляе МНС.

У выніку пажару згарэла 15 кв.м. даху цаглянага хлява.

Праз гадзіну дзяжурная медсястра мясцовай бальніцы паведаміла, што да іх звярнуўся беспрацоўны 45-гадовы мужчына ў моцным ап'яненні і з апёкамі рук і ног. Пазней высветлілася, што апёкі ён атрымаў, самавольна пракраўшыся ў хлеў і ўчыніўшы там пажар. Мужчына быў шпіталізаваны.

Прычынай узгарання стала курэнне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула