БЕЛ Ł РУС

Галоўны ідэолаг Кунцэвіч: Моладзь — драйвер развіцця вёскі

28.09.2019 / 16:52

Nashaniva.com

Моладзь з'яўляецца драйверам развіцця сельскіх тэрыторый. Такое меркаванне выказаў галоўны ідэолаг у адміністрацыі прэзідэнта Андрэй Кунцэвіч, паведамляе БелТА.

«У свой час прэзідэнт адзначыў, што сучасная моладзь — гэта вытокі нашай новай нацыянальнай ідэнтычнасці. У яе ёсць галоўнае — мірная, незалежная, прыгожая краіна са сваімі традыцыямі і багатай духоўнай спадчынай, гісторыяй, якой маладыя людзі могуць ганарыцца, ёсць дзяржава, дзе можна жыць, вучыцца, працаваць, гадаваць дзяцей», — сказаў Кунцэвіч.

Як адзначыў намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта, у краіне створаны ўмовы для развіцця і рэалізацыі патэнцыялу маладых людзей.

«Моладзі трэба праяўляць сваю неабыякавую пазіцыю як мага часцей і не саромецца рабіць унёсак у развіццё нашай краіны», — дадаў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула