БЕЛ Ł РУС

У Атлантыцы сутыкнуліся дзве атамныя падводныя лодкі

16.02.2009 / 14:27

У Атлантычным акіяне адбылося сутыкненне атамных падводных лодак Вялікабрытаніі і Францыі.

Сутыкненне паміж падлодкай каралеўскіх ВМС Вялікабрытаніі Vanguard і французскай Le Triomphant адбылося ў пачатку месяца, але пра гэта стала вядома толькі сёння, калі субмарыны прыбылі на свае базы з драпінамі і прабоінамі.

Падрабязнасці аварыі неўдакладняюцца, але міністэрства абароны Брытаніі сцвярджае, што ядзерная бяспека не была парушана.

Абедзве субмарыны былі аснашчаныя радарамі, і дзіва, як яны не маглі не заўважыць адзін другога.

Падводныя лодкі былі ўзброеныя 16 балістычнымі ракетамі. На борце ў французаў быў 101 падводнік, у брытанцаў ‑‑ 140

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула