БЕЛ Ł РУС

Жыхар Століна загінуў, зваліўшыся з першага паверха

30.09.2019 / 16:21

Nashaniva.com

37-гадовы жыхар Століна загінуў, спрабуючы па вадасцёкавай трубе трапіць у кватэру знаёмага. Трагедыя здарылася вечарам 29 верасня, піша sb.by

Мужчына накіроўваўся да знаёмага. Пад'езд быў абсталяваны дамафонам. Не здолеўшы прайсці ў дом, госць вырашыў скарыстацца вадасцёкавай трубой і падняцца на балкон першага паверха. У акна была прымацаваная сушылка для бялізны. Як мяркуецца, грамадзянін абапёрся на яе, не ўтрымаў раўнавагі і сарваўся ўніз.

Мужчына стукнуўся галавой аб асфальт і атрымаў траўму, несумяшчальную з жыццём, і памёр на месцы здарэння.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула