БЕЛ Ł РУС

Зяленскі звольніў кіраўніка Рады нацыянальнай бяспекі

30.09.2019 / 17:13

Nashaniva.com

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі звольніў з пасады сакратара Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Аляксандра Данілюка. Адпаведны ўказ апублікаваны на афіцыйным сайце прэзідэнта Украіны.

Указ быў падпісаны і апублікаваны 30 верасня. Пра тое, хто будзе прызначаны на пасаду кіраўніка РНБА замест Данілюка, пакуль не паведамляецца. Афіцыйных каментароў па гэтай сітуацыі з боку офіса прэзідэнта або экс-сакратара РНБА пакуль таксама не паступала.

Магчымае звальненне Данілюка абмяркоўваецца з 27 верасня. У гэты дзень СМІ паведамілі, што кіраўнік РНБА напісаў адпаведную заяву, якую Зяленскі паабяцаў разгледзець пасля вяртання з ЗША. Пазней стала вядома, што Данілюк падаў у адстаўку з-за рознагалоссяў з кіраўніком офіса прэзідэнта краіны Андрэем Богданам і алігархам Ігарам Каламойскім. Данілюка не задавальняла, што Богдан спрабаваў уплываць на рашэнне РНБА, а Каламойскі хацеў павялічыць свой уплыў на ўкраінскую палітыку і атрымаць кампенсацыю за нацыяналізацыю «Прыватбанк».

Данілюк быў прызначаны на пасаду сакратара РНБА на наступны дзень пасля інаўгурацыі Зяленскага, 22 мая.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула